Правілы карыстаньня
Правы карыстальнікаў
BelMova.org устрымвае правы забараніць аўтарызацыю любому.
Часьціны мовы
Калі ня ўпэўненыя якую часьціну мовы пазначыць дзеля слова, зьвяртайцеся на гэтую старонку дзеля ўдакладненьня.
Назва/Слова/Выраз
Калі ласка пішыце галоўны выраз толькі клясычным паравапісам.
Стандартовы ці нарматыўны паравапіс уводзьце ў поле Нарматыўны паравапіс.
Лацінка
Правапіс паводле сучаснага стандарту лацінкі.
Азначэньне
Калі ласка ўводзьце толькі выраз ў поле Выраз і слова ў поле Слова Дадатковую інфармацыю, клясыфікацыю і прыклады ўжыткаў дадавайце ў поле Азначэньне.
Пераклады словаў на іньшыя мовы
- Мэта гэтага праэкту - дакумантаваць дакладныя адпаведнікі беларускіх словаў і выразаў на іньшых мовах. Калі ласка дадавайце толькі пераклады словаў/выразаў якія вы дасканала ведаеце зьяўляюцца найлепшым адпаведнікам беларускаму слову/выразу. Пераклады праз слоўнікі іньшыx моў не дазваляюцца. Напрыклад, калі вы ведаеце ангельскі адпаведнік беларускаму слову, але ня ведаеце гішпанскага, не дадавайце гішпанскі пераклад які вы знайшлі ў Ангельска-Гішпанскім слоўніку.
-
Пaдзяляйце словы ў перaклaдзе кропкай з коскай
Узор: angry; mad; irked; furious -
Кaлі словa мaе некaлкі знaчэньняў уводзьце перaклaды пaводле узору:
1: (знaчэньне) словa1; словa2; 2: (знaчэньне) словa1; словa2; словa3
Пераклад на ангельскую мову
-
Уводзьце ў поле Ангельская Мовы толькі інрэтнацыянальны ці стандартовы правапіс, г. зн. правапіс заснованы на базе Амэрыканскага правапісу, а ні Брытанскага.
Брытанскі правапіс уводзьце ў поле Брытанская Ангельская. - Калі правапіс аднолькавы ў дзьвух стандартах, уводзьце яго толькі ў поле Ангельская, пакідайце Брытанская Ангельская поле пустым.
Пераклад на нямецкую мову
-
Абавязкова дадавайце артыклі der/die/das да нямецкіх назоўнікаў.
Узор: der Hocker -
Пішэце слова ў адпаведнасьці да дзьух нямецкіх правапісаў (alte Rechtschreibung / neue Rechtschreibung), падзяляйце два правапісы ўкосьніцаю
Узор: großartig / grossartig
Пераклад на французкую мову
-
Абавязкова дадавайце артыклі la/le/les да французкіх назоўнікаў.
Узор: la vanille
Правілы дадаваньня гісторыі зьмяненьняў
Калі ласка ўжывайце поле Нататкі дзеля ўдакладненьня вашых паправак калі патрабуецца, каб паведаміць іньшым аўтарам ў чым яны зрабілі памылку ці чаму вашая вэрсыя ёсьць болей дасканалай.